Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Новая ініцыятыва каталікоў нашай парафіі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Да 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, арганізавана малітва на Ружанцы праз Skype.

Малітва праходзіць штодня ў 22.00 па беларускім часе. Жадаючых далучыцца да інтэрактыўнага Ружанца просім дасылаць свой ID (лагін) у Skype на электронны адрас catholic.zhodzina@gmail.com

Мэтай малітвы з'яўляецца больш глыбокае пазнанне аб'яўленняў Панны Марыі, а таксама адказ на яе заклік да малітвы. Пакуль у сустрэчах праз аўдыёсувязь ў Skype ўдзельнічаюць да 20 чалавек, у тым ліку з суседніх з Беларуссю краін. У будучыні плануецца арганізаваць некалькі груп, якія будуць маліцца ў розны час.

13 мая 2009 г. у каталіцкім Касцёле ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме распачалася Вялікая Фацімская Навэнна. Яна павінна дапамагчы ў духоўнай падрыхтоўцы да ўспаміну такой вялікай падзеі з гісторыі каталіцкага Касцёла ХХ стагоддзя, якой было аб’яўленне Маці Божай тром дзецям у партугальскім гарадку Фаціма 13 мая 1917 г.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зацвердзіла трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да гэтага юбілею. Абапіраючыся на Фацімскае пасланне, было прынята рашэнне, што 2014 год будзе Годам малітвы, 2015 – Годам навяртання, а 2016 – Годам надзеі.

Нядзеля, 05 Студзень 2014 23:35

"Батлейка".

5 студзеня для ўсіх жадаючых паглядзець тэатральную пастанову "Батлейка", падрыхтаваную дзецьмі нашай парафіі, была такая магчымасць. Дзеянне адывалася ў дольным Касцёле. Прысутнічалі як дзеці, так і дарослыя, як тыя, хто рэгулярна бывае ў касцёле, так і тыя, хто прыйшоў у Касцёл першы раз. Проста, каб паглядзець пастанову. Ўсіх спаткала цёплая атмасфера, усмешкі, вяселле і, вядома, падарункі!

Фотарэпартаж аб гэтым зрабіла Паліна Белякова.

Серада, 25 Снежань 2013 16:25

Хрыстос нарадзіўся!

Пастэрка — святая імша, вігілійная ўрачыстасць Божага Нараджэння.

Гэтая назва паходзіць ад лацінскага слова «pastor» («пастух») — бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

Божае Нараджэнне — час таямнічы і светлы, які асабліва нагадвае пра значэнне любові і міласэрнасці. Варта не забыцца ў гэтае свята пра тых, хто не мае магчымасці сустрэць яго ў роднай парафіі, з сябрамі і сям’ёй.

Сёння можна многа прачытаць пра звычаі нашых продкаў адносна Каляд, але ўсё ж трэба зразумець галоўнае: ўся атрыбутыка і мішура, смачныя посныя калядныя рэцэпты страў не могуць замяніць містычнага нараджэння Хрыста ў нашых душах і сэрцах. Пра гэтае апошняе пісаў Адам Міцкевіч:

"Верыш, што Бог нарадзіўся у бэтлеемскай стаенцы, але бяда, калі не нарадзіўся ў табе..."

Таму дзелячыся каляднаю аплаткай з блізкімі, дзяліцеся сваёй радасцю з іншымі людзьмі, дапамагайце тым, хто мае патрэбу і будзьце шчодрымі на дабрыню.

Вясёлых свят!

З калядамі ўсіх і асабліва вас - чытачы нашай старонкі! :)

Панядзелак, 23 Снежань 2013 13:33

Віншаванне са святам Божага Нараджэння

Пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

Субота, 14 Снежань 2013 23:33

Раратняя імша з дзецьмі

Фотарэпартаж з раратняй імшы з удзелам дзяцей.

Панядзелак, 02 Снежань 2013 21:55

“Андрэйкі” ў стылі 80-х.

30 лістапада ў нашай парафіі адбылася сустрэча моладзі – забава перад пачаткам Адвэнту, у народзе называная “андрэйкі”. Традыцыя “андрэек” паходзіць, праўдападобна, з Грэцыі і Шатландыі і звязаная  з успамінам св. Апостала Андрэя, які прыпадае на гэты дзень. У Каталіцкім Касцёле ён з’яўляецца традыцыйнай нагодай для забавы перад пачаткам Адвэнту - часу, калі трэба адкласці ўбок гулянні і пачаць працаваць над сваім сэрцам.

Сёлетнія жодзінскія “андрэйкі” праходзілі ў стылі “дыска 80-х”. І хоць мала хто з прысутных памятаў  гэтыя “старыя добрыя часы”, атмасфера ўсё ж была цудоўнай і вечарына ўдалася. Як і належыць хрысціянскай моладзі, нашая сустрэча пачалася з супольнай малітвы. Перад выстаўленым у касцёле Найсвяцейшым Сакрамэнтам мы праслаўлялі Бога і прасілі, каб Ён даў нам сілы на час Адвэнту, а таксама падрыхтаваў нашыя сэрцы да святкавання Божага Нараджэння.

Чацвер, 28 Лістапад 2013 23:36

Пачынаецца адвэнт.

Зварот да вернікаў пробашча парафіі а. Міхаіла МІС.

Панядзелак, 11 Лістапад 2013 13:18

Футбольныя баталіі.

9 лістапада 2013 года ў парафіі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна адбылася сустрэча міністрантаў з марыянскіх парафій і першы марыянскі чэмпіянат па футболе. У спатканні прымалі ўдзел міністранты з Жодзіна, Барысава і Мінска. У якасці ганаровых гасцей прыехала каманда з Друі. На пачатку хлопцы паглядзелі прэзентацыю на тэму “Хто такі міністрант?”, а пасля ўсе разам удзельнічалі ў Эўхарыстыі, якую цэлебраваў а. Андрэй Сідаровіч МІС. Пасля абеда распачаліся спаборніцтвы па міні-футболе.

Панядзелак, 04 Лістапад 2013 11:24

Успамінаем памерлых.

Штогод 1 лістапада у каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень Усіх Святых. 2 лістапада - дзень Задушны. Ўсе наведваюць месцы пахавання, моляцца за душы памерлых родных і блізкіх людзей.

3 лістапада, ў нядзелю, на могілках за г. Жодзіна адбылася памінальная святая імша.