Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Чацвер, 02 Ліпень 2015 23:55

Жодзіна - Будслаў 2015

Прайшлі 100 км.

Засталося 40.

А ты б змог так?

Аўторак, 30 Чэрвень 2015 22:52

Жодзіна - Будслаў 2015

Пілігрымка працягваецца

Аўторак, 30 Чэрвень 2015 10:53

Узносім нашыя сэрцы!

Сёння, 30 чэрвеня, у 7 гадзін 30 хвілін пачалася пешая пілігрымка да беларускай Святыні - Маці Божай Будслаўскай. На ранішняй Святой Імшы пробашч парафіі шчыра вітае ўсіх пілігрымаў з Жодзіна, а таксама нашых гасцей з Барысава і Крупак, якія пойдуць разам. Шлях не блізкі - прыкладна 140 км за 4 дні. Акрапленне Святой вадой і ў дарогу! 

Прапануем невялічкі фотарэпартаж з пачатку пешай пілігрымкі "Жодзіна-Будслаў 2015"

Панядзелак, 08 Чэрвень 2015 18:04

Працэссія Божага Цела прайшла ў нядзелю

 


ФОТАРЭПАРТАЖ

Панядзелак, 01 Чэрвень 2015 19:14

Урачыстасць Першай Камуніі

У жыцці кожнага католіка ёсць тры найважнейшыя падзеі. Гэта Хрост, Першая споведзь і Вянчанне.
Хрысцяць дзяцей яшчэ маленькімі, калі тыя наўрад ці нешта разумеюць. А вось прыняцце Першай Камуніі, Першая споведзь - гэта свядомы крок у новае духоўнае жыццё, уваход ва ўлонне касцёла. Момант, калі Езус сам прыходзіць да цябе разам са Святым Духам. Толькі пасля Першай споведзі і Першай Камуніі наведванні касцёла становяцца асэнсаванымі. Кожнае дзіця адкрывае сваю душу для Хрыста, падымаецца на новую прыступку ў сваёй духоўнай свядомасці.

Нядзеля, 24 Май 2015 23:28

Праца ў радасць

Вясна, кветкі, свежае паветра і добры настрой. Бывае, што не хапае часу на адпачынак. Але заўсёды ёсць тыя, якім прыемна у свой выхадны дзень папрацаваць на тэрыторыі касцёла. Яны разумеюць, што наўколле Божага Храма можа быць прыгожым толькі нашай працай, толькі нашымі турботамі. Гэта месца, дзе асаблівыя пачуцці, і праца заўсёды ў радасць.

Чацвер, 14 Май 2015 13:28

Свята Маці Божай Фацімскай

Цішыня наўкол касцёла крыху падманлівая. Бо ўнутры храма няма ніводнага свабоднага месца. Ціха гучыць малітва ружанцовая да Маці Божай Фацімскай. Сёння менавіта Яе свята. Ўсе чакаюць нечага асаблівага. Так і ёсць. Адпраўляць сёняшнюю Святую Імшу прыехаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

 

Маладыя, таленавітыя, неардынарныя, мэтанакіраваныя людзі, аб'яднаныя адной мэтай - ствараць музыку, якая нясе любоў і дабро. Наступны этап развіцця - запіс другога альбома. Хто з вас пажадае дапамагаць ім - проста дапамажыце

Нядзеля, 05 Красавік 2015 15:50

ХРЫСТОС УВАСКРОС!


Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з Пасхальнай вігіліі.