Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Пятніца, 26 Кастрычнік 2012 20:12

"Маці Будслаўская, Маці святая..."

Перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай працягваецца. Перад гэтым абраз сустракалі ў дзесяці парафіях Беларусі, у асноўным мінскіх.  І вось учора, 25 кастрычніка, насцеж раскрылася брама нашага касцёла, святочна сустракаючы Маці Божую у нашай парафіі. Дарослыя і дзеці разам сталі на калені, вітаючы працэсію, якая суправажала копію цудатворнага абраза. Пад гукі званоў абраз быў беражліва перанесены ў храм і устаноўлены на пачэснае месца. Распачалася святочная літургія пад кіраўніцтвам а. Цэцылія, вікарыя Санктуарыя Маці Божай у Будславе, які увесь час суправажае копію цудатворнага абраза. На літургіі прысутнічалі госці: кс. Андрэй Стыцкевіч, генеральны сакратар Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, кс. Павел Слука, дэкан лагойскага дэканату.

Субота, 22 Верасень 2012 21:45

Са Святой Зямлі.

21 верасня паспяхова завяршылася пілігрымка вернікаў з Жодзіна па Святых Мясцінах ў Ізраілі. 55 чалавек, на чале з а. Міхаілам і а. Паўлам, на працягу васьмі дзён наведвалі месцы, звязаныя з нараджэннем, жыццём і мучаніцкай смерцю Езуса Хрыста. Вельмі насычаная праграма пілігрымкі спалучалася з часінамі прыемнага адпачынку на Міжземным і Мёртвым моры. Вельмі пашанцавала з гідам. Яскравы талент расказчыка, эрудыцыя - вось найбольш падыходзячыя словы, якімі можна характарызаваць Анжэлу, так звалі нашага экскурсавода. Але што адрознівае экскурсію ад пілігрымкі, дык гэта святое чуванне: малітва, разважанне з Бібліяй, кожнадзённая святая Эўхарыстыя. І час ляцеў вельмі хутка, але прыемна.

Гэты рэпартаж быў бы вельмі аб'ёмным, калі б тут былі размешчаны усе фотаздымкі, якія былі зроблены падчас пілігрымкі. Лічбавая фатаграфія....не трэба шкадаваць фотаплёнку і рэактывы. Не будзе і падрабязных гісторый. Але усё ж спрабуем разам з вамі ненадоўга узгадаць тыя незабыўныя ўражанні, што засталіся у памяці кожнага пілігрыма на усё жыццё, у кожнага свае.  Цалкам мы апынуліся не толькі у іншым месцы, але як бы ў іншым часе.... На тыдзень дома засталіся асноўныя працоўныя абавязкі, жыццёвыя клопаты...

Серада, 01 Жнівень 2012 23:00

Росіца......

Даволі часта мы ўжываем на нашых старонках словы: паломнікі, пілігрымы. Многія мерапрыемствы называюцца пілігрымкамі. Гэтае слова паходзіць ад лацінскага Palma - «пальма» і першапачаткова азначала падарожжа да Святой зямлі і да іншых геаграфічных мясцінаў, якія маюць сакральнае значэнне для хрысціянскай веры, з мэтай глыбокай пашаны і малітвы. Гэта значыць, хаджэнне вернікаў да святых месцаў на пакланенне. Звычай грунтуецца на імкненні пакланіцца месцам і святыням, звязаным з Хрыстом, апосталамі, Найсвяцейшай Багародзіцай; памаліцца перад цудатворнымі іконамі, акунуцца ў святую ваду ракі Ярдан і іншыя святыя крыніцы. Само слова паўстала ад слова «Палома» - пальмавая галінка, з якімі жыхары Ерусаліма сустракалі Езуса Хрыста. Багамольца, які падарожнічае да святых месцаў, называюць паломнікам альбо пілігрымам.

У іншых рэлігіях маюцца аналагічныя звычаі, хоць называцца яны могуць некалькі інакш. Усё гэта як раз і адрознівае пілігрымаў ад звычайных турыстаў.

Серада, 25 Ліпень 2012 20:30

Лета ў Тэзэ!

У гэтым месяцы невялікая група моладзі з ліку вернікаў нашай парафіі наведала даволі цікавую мясціну у французскай Бургундыі. Тут, у мястэчку Тэзэ яшчэ ў 1940 годзе была заснавана супольнасць, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, у асноўным каталікоў і пратэстантаў. Члены супольнасці называюць сябе братамі і даюць зарок дзяліць адзін з адным матэрыяльныя нягоды і духоўныя даброты, праводзіць жыццё ў бясшлюбнасці і прастаце. Некаторыя з іх жывуць маленькімі групамі - «братэрствамі» - сярод самых бедных людзей у іншых краінах. Браты не прымаюць ні падарункаў, ні ахвяраванняў на суполку, яны жывуць тым, што зарабляюць самі. Сёння супольнасць налічвае каля ста братоў, больш за дваццаць пяць нацыянальнасцяў. Супольнасць у Тэзэ з'яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў паломніцтва хрысціянскай моладзі з больш чым 25 краін свету, аб'яднаных хрысціянскімі традыцыямі.

Сваімі ўражанямі падзялілася удзельніца пілігрымкі Юлія Лыскавец.

Субота, 07 Ліпень 2012 21:38

Працяг пілігрымкі ў Будслаў.

Па просьбе рэдакцыі сайта свае вершы, напісаныя падчас пілігрымкі ў Будслаў, пагадзілася апублікаваць Яўгенія Чакур.

Але спачатку відеазамалёўкі  Удот Дзмітрыя.

 

Аўторак, 03 Ліпень 2012 09:55

Да Маці Божай Будслаўскай!!!

Будслаў... Маці Божая Будслаўская...У некаторых, хто чытае зараз гэтую старонку, гэтыя словы не выклікаюць асаблівых асацыяцый. Але для соцен тысяч вернікаў-католікаў Будслаў - гэта не толькі вясковая мясціна на Беларусі, гэта часціна сэрца, гэта незабыўныя моманты неапісальнай радасці сустрэчы са святасцю, гэта незабыўныя пачуцці, для кожнага чалавека напэўна свае...

Будслаў... Маці Божая Будслаўская...Невялічкая вёска у мядзельскім раёне мінскай вобласці. І неяк вельмі велічна на фоне гэтага вясковага пейзажу выглядае Нацыянальны Санктуарый Маці Божай Будслаўскай. У яго галоўным алтары - цудоўны вобраз Маці Божай Будслаўскай, Апякункі нашага краю. І гэта не проста словы....

Гісторыя сведчыць, што цудоўнае аб'яўленне Маці Божай айцам-бернардынам адбылося на гэтым месцы яшчэ ў 1588 г. Хіба з таго часу і распачаліся першыя пілігрымкі. Мясцовыя старажылы апавядаюць, што «і за царом, і за Польшчаю, і за саветамі» 1 і 2 ліпеня ішлі да Маці Божай пілігрымы з усіх куткоў Беларусі і з-за яе межаў (з Варшавы і з Вільні)…

Свята Цела і Крыві Хрыстовых (Corpus Christi) адзначаецца штогадова ў чацвер пасля Тройцы і з’яўляецца больш урачыстым адпраўленнем святой еўхарыстыі ў параўнанні са штодзённай святой імшой.

Каталіцкі касцёл разглядае еўхарыстыю (сакрамент камуніі) як святарны дар, які Хрыстус пакінуў сваёй царкве, і які быў усталяваны падчас таемнай вячэры. Ахвяра, якая была складзеная Езусам у выглядзе хлеба і віна ў Ерусалімскай святліцы, - гэта своеасаблівая “форма”, у якой ахвяра на крыжы ўвасабляецца ў касцельным жыцці. Святая камунія – гэта ўдзел вернікаў у ахвяры Хрыста, які дапамагае нам прыпадабніцца Божаму Сыну.

Шосты год праходзяць у Беларусі рэкалекцыі пад назвай «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Адбываюцца яны у розных месцах. Да гэтага былі горад Орша, Баранавічы і іншыя. Сёння чарговая сесія праходзіла у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Людзі розных узростаў, ад 16 да 65 гадоў, разам уважліва і з вялікай цікавасцю слухалі Божае Слова, выказвалі свае уражанні, перажыванні. Праводзілі рэкалекцыі а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. Тамаш Міка OP. У нядзелю 20 мая 2012 года у 11 гадзін святочная імша завяршыла чарговую сессію.

 

Шырока адчыніў дзверы касцел у Жодіне. Сення ен прымае сто двадцаць слухачоў Школы Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі.

13 мая 2012 г. адзначалася 95-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, калі Панна Марыя заклікала да пакаяння, навяртання сэрцаў, да змены свайго жыцця. У гэты дзень у касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбылася парафіяльная ўрачыстасць, якая супала з 20-гадовым юбілеем парафіі.

Старонка 14 з 14