Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 15:29

Урачыстасць Святой Тройцы

"У імя Айца, і Сына, і Духа Святога", паўтаралі дзеці за а.Канстанцінам, уважліва слухаючы, як трэба рабіць знак Крыжа: няспешна, з павагай, разумеючы кожнае слова. Гэты кароткі сказ сам па сабе з’яўляецца малітвай і перадае глыбокую таямніцу хрысціянскай веры. Мы верым у аднаго Бога ў трох Асобах — у Тройцу.

Таксама ў малітве да Тройцы: «Хвала Айцу, і Сыну, і Духу Святому. Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і навекі вечныя. Амэн».

БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА МАРЫІ
 ВЯДЗЕ НАС ДА НАЙСАЛАДЗЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА,
БРАМЫ ЗБАЎЛЕННЯ

(Разважанне)

Панядзелак, 29 Май 2017 22:01

Свята Першай Камуніі

28 мая 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі. На працягу доўгага часу дзеці наведвалі заняткі па катэхізацыі і рыхтаваліся да Першай споведзі і таямніцы Першай Камуніі. Хваляваліся і радаваліся не толькі дзеці, але ўсе сем'і. Прыгожыя дзеці, прыгожыя словы, прыгожыя кветкі і найпрыгажэйшая таямніца - Эўхарыстыя.

На заканчэнне  - многа фотаздымкаў на памяць.

Тры тыдні таму наша парафія адзначала юбілей вялікага здарэння ў гісторыі чалавецтва:100-годдзе аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, Партугалія. Адзначалася свята як ніколі: біскупы і святары з усёй краіны, а некаторыя з замежжа, наведалі наш горад, наш касцёл. Прыехалі, каб разам з намі аддаць пашану Найсвяцейшай Панне Марыі ў новым санктуарыі.

Але сёння, пасля святкавання, хацелася б узгадаць пра тое, што засталося неяк непрыкметна і хутка прамінула. Але рыхтавалася задоўга да свят. Рыхтавалася не адзін дзень і магчыма і ноч, патрабавала немалых намаганняў і ахвяраванняў свайго асабістага часу. А прайшло вельмі хутка. А для кагосці і пепрыкметна. Напрыклад вось гэты аматарскі фільм, які зняла моладзь нашай парафіі:Кулік Вольга, Грыб Паліна і Ганна Фёдарава. А атрымалася, на мой погляд, вельмі добра. Застаецца спадзявацца, што гэта не апошні твор. І, як кажуць, У ДОБРЫ ЧАС!

У жодзінскай парафіі пачаліся святкаванні 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў Маці Божай. Ранішняя Святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту на працягу ўсяго дня. Вячэрняя Імша і працэссія з фігурай Маці Божай Фацімскай адбылася з удзелам Апостальскага візітатара для грэкакатолікаў Беларусі а.Сяргея Гаека.

Асабліва прыгожа гучалі спевы Фацімскага Ружанца на заканчэнне малітоўнага дня.

План сімпозіума на ўрачыстасці 100-годдзя аб’яўленняў Марыі ў Фаціме

12 мая

8.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.

9.00 – святая Імша з Фацімскім навучаннем.

 

2017 год - юбілейны. 13 мая хрысціяне ўсяго свету адзначаюць 100-годдзе аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі непадалёку Фацімы, невялікага мястэчка Партугаліі. Рыхтуюцца да святочных набажэнстваў усе, але найбольш тыя парафіі, якія носяць імя Маці Божай Фацімскай. Зноў і зноў разважаем над фацімскімі пасланнямі Маці Божай. Магчыма мы не ў лепшым стане, можа не ўсё сёння было так, як мы хацелі, аднак, напэўна, Маці Божая радуецца нашаму імкненню і нашай прысутнасці, радуецца нашай стараннасці. Нават, калі нашыя знаёмыя і блізкія не разумеюць нашых высілкаў, не заўважаюць нашай добрай волі, нават, калі мы лічым, што да нас няправільна адносяцца, мы можам быць упэўненымі, што Дух Святы пранікае ў наша сэрца, ведае, што гэта нам патрэбна, дапаўняе нашу малітву і нашыя недахопы.