Калі я спяваў свой першы псальм,то

Серада, 10 Студзень 2018 22:37 Аўтар 

здаецца, пада мною трэслася амбона": - кусташ санктуарыя пра "адносіны" з музыкай.

(па матэрыялах "Радыё Марыя")

Рубрыка «Слухай з намі» на «Радыё Марыя» працягвае развівацца. Сёння пра любімыя спевы і гісторыю «адносінаў» з музыкай нам расказвае айцец марыянін, кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, Міхаіл Цвячкоўскі.

-Айцец Міхаіл, як вашае жыццё звязана з музыкай?

- Я люблю музыку. У 9-м класе паступіў у музычную школу. Вучыўся па класе акардэона, але не паспеў яе скончыць. У семінарыі акардэону не было, але мне вельмі хацелася далей вучыцца іграць. Была яшчэ гітара, але мой «настаўнік» ведаў толькі 5 акордаў. Ён паказаў мне іх. Яго ігра засталася на 5-ці акордах, ну а я зрабіў некалькі крокаў наперад. Хацелася спяваць і граць Богу.

- А які быў ваш любімы спеў, калі вы служылі пры алтары міністрантам?

-Самая любімая – гэта псальм. Таму што я вельмі хацеў спяваць і адначасова вельмі гэтага баяўся. Калі я спяваў свой першы псальм, то, здаецца, пада мною трэслася амбона (усміхаецца).

-А калі вы спявалі свой першы псальм?

-Гэта быў, можа, 8-мы клас. Я добра не памятаю. Але добра памятаю, што мы любілі спяваць каноны, спеў «Ubi Caritas» і іншыя касцёльныя спевы.

-А калі вы прыйшлі ў семінарыю, ваш рэпертуар таксама змяніўся?

- Ужо ў навіцыяце я навучыўся іграць на гітары і пачаў спяваць на набажэнствах. Падчас малітвы вельмі любіў спяваць пад гітару. На 3-м курсе семінарыі я быў адказным за спеў. Гэта цікавы досвед, дзе я вучыўся літургічным спевам, калі трэба было рыхтавацца да святой Імшы. На розныя набажэнствы, мы падбіралі адмысловыя спевы пад гітару. Сярод інструментаў у нас былі гітары, скрыпка, тамтам, бас-гітара, клавішы.

- А якая песня была любімаю?

- Я любіў 103-ці псальм - «Міласэрны наш Пан і добры». У ім вельмі прыгожыя словы — ён праслаўляе Божую мілаэрнасць. Менавіта ў нашай семінарыі стварылі пад гэты псальм мелодыю. І гэты спеў, дарэчы, перакладзены на беларускую мову.

- Як часта вы цяпер сутыкаецеся з музыкай?

-Я трошку аддаліўся ад яе, менавіта ў выкананні. Бо ёсць арганісты, якія прафесійна гэтым займаюцца. А я засяродзіўся на абвяшчэнні Божага слова, каб гэтае слова кранала людзей і яны маглі сустрэцца з жывым Панам. Але музыку я ўсё роўна працягваю любіць. Часам, калі чую гітару, то шкадую, што далей не развіваўся ў гэтым напрамку. Але я ўсё ж такі не да гітары быў пакліканы, а да абвяшчэння Божага слова.

- А якая цяпер у вас любімая песня?

- Усё той жа 103-ці псальм і спеў «Слова Тваё». З традыцыйных песень мне вельмі падабаецца «Пан апора наша, свету Валадар», «Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе». Яшчэ люблю «Дай, добры Божа», «Божа, што калісь народы паасобку падзяліў», аўтарам якой з’яўляецца марыянін, айцец Язэп Германовіч, калі быў у ссылцы. Асаблівая любоў у мяне да спеваў евангелізацыйнага гурта «Рыбы» і гурта «Кана» (дыск «Крылы»). Я люблю спевы з мажорнай пазітыўнай ноткай, а не меланхалічныя. Хрыстус, калі прамаўляе да чалавека, заўсёды робіць гэта з пазітывам, з ноткаю суцяшэння і надзеі. Ну а яшчэ я люблю беларускую народную «Купалінку».

Любімыя спевы можна паслухаць на хвалях нашага радыё, а таксама тут


Размаўляла Марта Амбросава

Фота кс. Ян Глінка

Прачытана 83 раз Апошняе змяненне Серада, 10 Студзень 2018 22:52
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Са Святамі!