IX марыянскае спатканне міністрантаў у Жодзіна

Аўторак, 21 Лістапад 2017 23:24 Аўтар  Валерыя Сакалова

17-18 лістапада 2017 г. ужо дзевяты раз у Жодзіна сабраліся міністранты з розных куткоў Беларусі: Жодзіна, Барысава, Мінска (з парафій Сухарава і Кунцаўшчына), Друі, Оршы, Маладзечна і Крупак. Першы раз гэтая' ўжо традыцыйная сустрэча адбылася не проста ў парафіі, але ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Больш за 100 хлопцаў розных узростаў сабраліся, каб правесці гэты час разам, праславіць Бога ў малітве і міністранскай паслузе, а таксама пазмагацца ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах.

Пасля супольнай Эўхарыстыіі іх шлях пачаўся з віктарыны «Што? Дзе? Калі?». Цікавыя і складаныя рэбусы прыдумалі арганізатары турніру, але хлопцы паказалі выдатны вынік. Вечарам ўсе дружна паехалі на міністранскую “коўзанку” – жодзінскі каток.

Наступны дзень быў вельмі насычаны і складаны. Хлопцаў чакала шмат цікавага. Пасля духоўнага насычэння на Святой Імшы і смачнага снядання  распачаўся турнір па міні-футболе ў спартыўным комплексе БелАЗа «Асілак». 4 старэйшыя і 7 малодшых каманд змагаліся за перамогу. 18 матчаў было праведзена за чатыры гадзіны.

Пасля такога высілку абед быў з’едзены вельмі хутка. Пазней хлопцам трэба было успомніць усё, чаму яны вучыліся на сустрэчах для міністрантаў, бо распачаўся  складаны конкурс літургічных ведаў.

Апошнiм пунктам змаганняў стала барацьба ў катэгорыях: камандная эстафета і настольны тэнiс.

Сустрэча міністрантаў скончылася доўгачаканай цырымоніяй узнагароджання. У агульным заліку па выніку ўсіх гульняў, перамогу атрымала каманда з парафіі Мінск (Сухарава).

А вось i вынiкi турніра:

«Што? Дзе? Калі?» - Маладзечна

Футбол (старэйшыя) – Мінск (Кунцаўшчына)

Футбол (малодшыя) – Мінск (Сухарава)

Конкурс літургічных ведаў – Барысаў

Настольны тэнiс – Маладзечна

Эстафета – Мінск (Сухарава)

Агульны залік:

1 месца – Мінск (Сухарава)
2 месца – Мінск (Кунцаўшчына)

3 месца – Маладзечна, і Жодзiна



Прачытана 110 раз Апошняе змяненне Серада, 22 Лістапад 2017 09:53