Memento mori

Нядзеля, 05 Лістапад 2017 15:05 Аўтар 

Калі мы падчас забываемся і ўяўляем сябе бессмяротнымі, наколькі асвяжаюча дзейнічае на нас гэтае Memento mori (лац. - помні пра смерць). Быць гатовым да смерці і не баяцца думаць пра яе – гэта глыбока ўпісана ў каталіцкую духоўнасць. І неяк дзіўна, што ёсць многа няверуючых людзей, якія не баяцца смерці. Але не аб чым добрым іхняя “смеласць” не гаворыць. Гэтая тэма для такіх людзей можа быць і зусім  незразумелай, яны гэта і чытаць не будуць. Для таго, каб правільна разумець, аб чым гаворка, трэба мець страх Божы і богашуканне. Гэта два найважнейшыя дары, якія ляжаць ў аснове здаровай рэлігійнасці. Без богабаязнасці немагчыма служыць Богу, немагчыма распазнаваць дары духоўныя (харызмы), а нават і досвед любові тады застаецца незразумелым. Без гэтых двух дароў хрысціянін раней ці пазней вязне ў эмоцыях і амбіцыях, страхах, нездаровай самадастатковасці.

Касцёл каталіцкі традыцыйна звяртаецца да гэтай тэмы пасля 1 лістапада (дзень Усіх Святых) і пачынае тыдзень памяці і малітвы за памерлых. Найперш родных і блізкіх. Мы прыходзім у гэтыя дні на могілкі, каб наведаць месцы, дзе яны пахаваныя: навесці парадак, ціха памаліцца за іх душы.

У нядзелю, 5 лістапада, на ўсходніх могілках г. Жодзіна, адбылася святая Імша за памерлых.

Прачытана 169 раз Апошняе змяненне Серада, 08 Лістапад 2017 10:27