Санктуарый Маці Божай Фацімскай распачаў сваю дзейнасць

Чацвер, 13 Ліпень 2017 23:44 Аўтар  а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС

3 мая 2017 года кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч усталяваў Сактуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна. Ужо два месяцы як Санктуарый дзейнічае ў Мінска-Магілёўскай Архідыяцэіі. Апекунамі Санктуарыя з’яўляюцца айцы марыяне. Кожнага 13 дня месяца ў санктуарыі адбываюцца фацімскія набажэнствы.

13 ліпеня адбылося чарговае набажэнства прысвечанае падзеям у Фаціме. Парафіяне і госці супольна памаліліся святую Імшу, нешпары, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі, пры выстаўленых Найсвяцейшых Дарах святы Ружанец, пасля якога адбылася працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай. У гэтым набажэнстве прынялі ўдзел сёстры, дзеці і духоўныя асобы з Мінска. Санктуарый вельмі малады, аднак да яго пачынаюць прыязжаць пілігрымы арганізаванымі групамі і ў індывідуальным парадку. 13 чэрвеня Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна вітаў маладых пілігрымаў з Мінска. Пілігрымку сарганізавалі айцы Хрыстусоўцы з парафіі святога Яна Евангеліста і Марыё-Максыміл’яна Кольбэ.

Дзеткі разам з бацькамі ўвайшлі ў святыню са спевам: “З далёкай Фацімы…”. Наступным чынам прывіталі Марыю і ўсклалі кветкі да яе ног. Супольна памаліліся Святую Імшу, а пазней правялі час пры забавах і пачастунку.

Кусташ санктуарыя сардэчна запрашае ўсіх вернікаў з Мінска- Магілёўскай Архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі на фацімскія набажэнствы і працэсію з Фігурай Маці Божай Фацімсай, трымаючы ў руках свечкі. Гэтыя набажэнствы адбываюцца кожнага 13 дня месяца а 19.00.


Прачытана 274 раз Апошняе змяненне Пятніца, 14 Ліпень 2017 00:08