Праграма святкаванняў у Будславе

Пятніца, 23 Чэрвень 2017 23:10 Аўтар 

Святкаванні ў гонар Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 30 чэрвеня - 1 ліпеня 2017 года. "Фацімскія пасланні Марыі - шлях да навяртання" - пад такім дэвізам пройдуць самыя маштабныя ўрачыстасці беларускіх католікаў і іх гасцей.

 Праграма:

 30 чэрвеня

  • 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 17.30 — музычная падрыхтоўка да літургіі
  • 18.00 — святая Імша
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Марыйныя Нешпары
  • 21.30 — Рахунак сумлення
  • 22.30 — музычная пастаноўка
  • 23.30 — працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай
  • 24.00 — святая Імша

 

1ліпеня

  • 02.00 — «Пілігрым пілігрыма зразумее» (моладзевая евангелізацыйная праграма ў палатачным гарадку)
  • 02.00 — святая Імша (паводле грэка-каталіцкага абраду)
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша (перад абразом Маці Божай)
  • 07.00 — Фацімскі Ружанец
  • 08.30 — святая Імша
  • 10.00 — прэзентацыя групы дапамогі залежным «Светач»
  • 10.20 — прэзентацыя кніг «Про Хрысто»
  • 11.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія

У праграме магчымы змены.

 

Прачытана 620 раз Апошняе змяненне Пятніца, 23 Чэрвень 2017 23:23