Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Аўторак, 20 Чэрвень 2017 19:29 Аўтар 

Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер).

У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.

У гэты дзень, або ў наступную пасля яго нядзелю, адбываецца працэсія, ў якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак, у працэсіях наўкол касцёлаў.

 

Прачытана 678 раз Апошняе змяненне Аўторак, 20 Чэрвень 2017 20:30