Урачыстасць Святой Тройцы

Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 15:29 Аўтар 

"У імя Айца, і Сына, і Духа Святога", паўтаралі дзеці за а.Канстанцінам, уважліва слухаючы, як трэба рабіць знак Крыжа: няспешна, з павагай, разумеючы кожнае слова. Гэты кароткі сказ сам па сабе з’яўляецца малітвай і перадае глыбокую таямніцу хрысціянскай веры. Мы верым у аднаго Бога ў трох Асобах — у Тройцу.

Таксама ў малітве да Тройцы: «Хвала Айцу, і Сыну, і Духу Святому. Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і навекі вечныя. Амэн».

У лацінскім абрадзе ў дзень Святой Тройцы ў літургіі так выражаецца хрысціянская вера: «Вызнаючы сапраўднае і вечнае Боства, мы ўшаноўваем тры Божыя Асобы, адной сутнасці і роўнай велічы». Але, як заўважыў а.Канстанцін, багасловам заўсёды вельмі цяжка растлумачыць чалавеку дасканальна ўсе моманты, звязаныя з тэрмінам Троіцы ў філасоўскім кантэксце. Чалавечаму розуму цяжка зразумець трыадзінасць Бога. Гэта адна з Божых таямніц, якую мы можам спасцігаць, але ніколі да канца не спасцігнем.

Гэты дзень стаў адметным і па другой прычыне. Дзевяць маладых хлопчыкаў сёння былі прінятыя ў міністранты. Да гэтага дня яны былі кандыдатамі (з блакітнай стужкай). Але прайшоўшы спецыяльную падрыхтоўку яны сталі годнымі паўнапраўна дапамагаць святарам у адпраўленні Святой Імшы.

Фотаздымкі на памяць можна забраць вось тут - https://yadi.sk/d/ytbwoMVT3K3tRU


Прачытана 553 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 16:18