100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай

Нядзеля, 04 Чэрвень 2017 18:28 Аўтар 

БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА МАРЫІ
 ВЯДЗЕ НАС ДА НАЙСАЛАДЗЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА,
БРАМЫ ЗБАЎЛЕННЯ

(Разважанне)

 Вітай, пачатак дзівосаў Хрыстовых,

Вітай, лесвіца нябесная, па якой Бог зыходзіць,

Вітай, мосце, які люд з зямлі да неба праводзіць,
Вітай, брама вечнага збаўлення.
 
Збіраемся сёння тут, як асабіста пакліканыя самой Найсвяцейшай Паннай Марыяй, ніхто з нас не прыйшоў сюды выпадкова, хоць камусьці так можа здавацца. Гэта асаблівая сустрэча для нас, запрошаных да лучнасці самых цудоўных незраўнаных Сэрцаў – Найсаладзейшага Сэрца Міласэрнага Збаўцы, а таксама шчодрай Дзевы, кахаючай Яго Маці.
Чэрвень – гэта месяц здаўна традыцыйна прысвечаны ўшанаванню і любові Найсвяцейшага Сэрца Езуса, асабліва ў нашай краіне. Гэта каталіцкае набажэнства здавалася ўладам настолькі небяспечным, што захопнікі забаранялі яго, пагражаючы ў выпадку непаслухмянасці, цяжкім пакараннем. Царская паліцыя забараняла таксама штодзённыя чэрвеньскія набажэнствы і культ Найсаладзейшага Сэрца Божага; ліквідавалі брашуры і кнігі, ў якіх ішла гаворка пра Літанію да Сэрца Езуса. Настолькі небяспечнай у вачах кіраўніцтва была форма пабожнасці, якая кіруе людзей да лучнасці з Богам, перамяняе людзкія сэрцы, робіць вольным ад злога і вядзе да неба, да Айца міласэрнасці і ўсялякага суцяшэння.
Мы самі напэўна адчуваем, што настолькі важная падзея, як еднасць нашага людскога слабага сэрца з міласэрным, салодкім Сэрцам Божым павінна быць сапраўды добра падрыхтаванай. Май, прысвечаны Найчысцейшай Панне, павінен весці дапамагчы нашаму беднаму сэрццу прыняць нашага самага вялікага Сябра, Збаўцу і Пана так, як Яна, усім сэрцам, як умеем. Канешне ж, Яна, з найпрыгажэйшым Беззаганным Сэрцам, была падрыхтаваная і ўзмоцненая ўсялякімі дарамі Божага Духа, каб стаць Маці Божага Сына. Таксама і мы атрымліваем дары Жыццядаўцы падчас св. Хросту, у сакрамэнце бежмавання; мы можам штодзённа прасіць духоўныя ласкі і дары, каб набліжацца да Божага Сэрца, як Марыя, з даверам і радасцю.
Сам Езус казаў, як запісалі евангелісты, што Ён Сам з’яўляецца брамай, хто ўвойдзе праз яе, той будзе збаўлены. Першай, што паверыла, першай збаўленай, першай цалкам Езусавай была Найсвяцейшая Панна. Настолькі Яму блізкая, цалкам адданая кожнай думкай, словам і памкненнем, углядаючаяся ў Яго, Вучаніца Пана стала таксама нябеснай Брамай – праз Яе мы можам дайсці да Езуса. Так вядзе, па волі Айца, па волі Сына, шляхам марыйным, Дух Божы сваіх абраных – усе павінны ісці, як чыстая Панна, да Хрыста, да Айца. На гэты шлях лучнасці Сэрцаў мы атрымалі добрую мапу – ружанец. Нам была перададзена вялікая таямніца еднасці, прадбачаная ў гісторыі збаўлення ўсяго свету; мы можам па ёй вучыцца і ажыццяўляць у сваім жыцці, бо гэта вялікая магчымасць для ўсіх нас і нашых блізкіх.
Мы бачым, што лучнасць Сэрца Збаўцы і Сэрца Яго Найсвяцейшай Маці нарадзілася ў вельмі звычайнай штодзённасці, амаль незаўважна, у маленькай невядомай мясцовасці, дзе іх не ведаў ніхто, акрамя некалькіх давераных асоб. Так шмат падзей цікавіла людзей тых часоў, як сёння. Найважнейшае ў людскіх сэрцах з’яўляецца таямніцай. Нешта праўда адкрываецца часам падчас беатыфікацыі ці кананізацыі, хоць у поўні мы пра ўсё даведаемся толькі ў небе. Лучнасць вернасці Сэрцаў Езуса і Марыі вытрывала шмат цяжкіх сітуацый для Маці, вельмі блючых для Сына і для Яе, аднак, кожную падзею, радаснаю і цяжкаю, мудрая Панна прымала як крок у кірунку да Бажага Сэрца, крок у кірунку да неба. Шмат расказалі нам евангелісты, разважанне над шляхам еднасці Сэрцаў нам дае ружанец, аднак інтымнасць бліскасці Беззаганнага Сэрца Марыі з Богам схаваная ў таямніцы як людзей так і анёлаў. Старажытныя песні кажуць пра мудрасць, якая выходзіць па-за межы магчымасцяў мудрацоў і цуд, які не могуць выразіць словамі херувімы і серафімы. Аднак тое, што немагчыма зразумець, можна перажыць. Маці Божая жадае таксама весці нас сваімі шляхамі да Брамы збаўлення, якой з’яўляецца Яе Сын, Хрыстус; мы таксама дзякуючы пакуце і малітве можам стаць соллю зямлі: удзельнічаць у гісторыі забаўлення нас саміх, нашых блізкіх і ўсяго свету, прымаючы фацімскае запрашэнне да перамены і лучнасці сэрцаў.
Мы добра ведаем ружанец – гэта наша штодзённая дапамога, шнур, які падтрымлівае нас у духоўнай цемры, указальнік і адначасова святло ў дарозе. Часам нам можа здавацца, што мы знаходзімся ў невядомым лабірынце падзей, але цярпліва разважаны ружанец прывядзе нас да брамы неба. Трэба паглядзець на ружанец як на добрую мапу, якая вядзе нас не толькі добрым  шляхам, але і беспамылкова да мэты. Што б гэта была за мапа, калі б яна паказвала толькі лёгкія шляхі, але вядучыя да аблуднай мэты? Даверымся шляху Езуса і Марыі, якіх усё жыццё вёў Дух Святы Суцяшальнік, нават калі лучнасць будзе патрабаваць ад нас удзелу ў таямніцах святла, вытрываласці і адвагі ў прыняцці балесных таямніц.
Цярпліва разважаючы над таямніцамі жыцця Найсвяцейшай Панны, Яе паўтаранае fiat адданасці Сэрцу Езуса, мы знойдзем саміх сябе. Мы зразумеем найглыбейшыя таямніцы ўласнага сэрца, калі будзем перажываць яе з Беззаганнай. Так, як анёлы, так, як людзі да нас, мы не разумеем Божага Сэрца, але Ён патрэбны нам, толькі праз Яго мы можам ўвайсці да неба, як Панна Марыя.
Паглядзім на найчысцейшую Панну: Яна вольная ад граху, вольная ад зла, можа ўпэўнена весці нас да Сэрца Езуса і прагне, каб мы, як Яна аддавалі свае сэрцы. З’яднаныя з Ёй мы дойдзем да Езуса і зможам зрабіць лягчэйшай гэтую дарогу для іншых, таксама для нашых блізкіх. Як Яна мы можам стаць для іншых мастом да збяўлення, падтрымліваць слабыя сэрцы, дапамагаць вернікам, паказваць нябесную Браму, станавіцца, як нябесная брама да Бога, які суцяшае нас у кожным нашым непакоі, каб мы маглі суцяшаць іншых, паказваючы ім Божае Сэрца, паказваючы Найсвяцейшую Панну, якая таксама зносіла розныя цяжкасці дзеля нашага збаўлення. Нам трэба трымацца Беззаганнага Сэрца, звязаць сябе з Ім на заўсёды праз ружанец, разам з Маці разважаючы над таямніцам Езуса і Яе самой. Няхай Найсвяцейшая Панна выхоўвае нас і вядзе праз Езуса, Яе і нашыя таямніцы сэрца; просім, няхай Яна заступаецца за нас; просячы дароў Духа Святога, просьма разам з Ёй. Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Droga przez Serce. Przymierze serc Jezusa, Maryi, naszych.
Sekretariat Fatimski
Прачытана 536 раз Апошняе змяненне Нядзеля, 04 Чэрвень 2017 18:46