Падарункі да свята 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў

Панядзелак, 29 Май 2017 21:21 Аўтар 

Тры тыдні таму наша парафія адзначала юбілей вялікага здарэння ў гісторыі чалавецтва:100-годдзе аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, Партугалія. Адзначалася свята як ніколі: біскупы і святары з усёй краіны, а некаторыя з замежжа, наведалі наш горад, наш касцёл. Прыехалі, каб разам з намі аддаць пашану Найсвяцейшай Панне Марыі ў новым санктуарыі.

Але сёння, пасля святкавання, хацелася б узгадаць пра тое, што засталося неяк непрыкметна і хутка прамінула. Але рыхтавалася задоўга да свят. Рыхтавалася не адзін дзень і магчыма і ноч, патрабавала немалых намаганняў і ахвяраванняў свайго асабістага часу. А прайшло вельмі хутка. А для кагосці і пепрыкметна. Напрыклад вось гэты аматарскі фільм, які зняла моладзь нашай парафіі:Кулік Вольга, Грыб Паліна і Ганна Фёдарава. А атрымалася, на мой погляд, вельмі добра. Застаецца спадзявацца, што гэта не апошні твор. І, як кажуць, У ДОБРЫ ЧАС!

Прачытана 372 раз Апошняе змяненне Субота, 03 Чэрвень 2017 19:15