100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай

Панядзелак, 15 Май 2017 00:55 Аўтар  Вольга Славінская

СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ У ГАРАДСКІМ ПАРКУ

Мы ўмеем адпачываць, танчыць, весялiцца! Святочны канцэрт, які адбыўся ў гарадскім парку, стаў своеасаблiвай працэсiяй, якая адбываецца штогод на Урачыстасць Цела i Крывi Пана, калi Езус праходзiць па нашых вулiцах, заглядае ў месцы нашай працы, адпачынку, у нашы дамы. Дзякуючы ўдзельнiкам святочнага канцэрту - арыгiнальнаму гурту «Рэха», любiмым «Рыбам», таленавiтым прадстаўнiкам жодзінскай школы мастацтваў, i гараджанне, радуючыся доўгачаканаму сонейку, акунулiся ў атмасферу сапраўднай Божай радасцi.

Шмат можна апiсваць гэты ўпоўнi гicтарычны для нашай парафii дзень, наcычаны незабыўнымi i непаўторнымi эмоцыямi. Дзень, у якi наша святыня стала Санктуарыем Мацi Божай Фацiмскай. Аднак кожны з нас яшчэ раз узрадаваўся ў сэрцы, што з'яўляецца жодзiнскiм парафiянiнам, адным з тых, хто пражывае звычайны дзень, як адзiн з герояў фiльма, дзе ў галоўнай ролi, на першым месцы ўсё ж такi Бог.

 

Прачытана 634 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 15 Май 2017 00:37