100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай

Нядзеля, 14 Май 2017 23:58 Аўтар  Вольга Славінская. Фотаздымкі Г. Раманчука і Я.Лабкоўскага

ГАЛОЎНАЕ СВЯТКАВАННЕ

13 мая 2017 года мы, жодзiнскiя парафiяне, чакалi з вялiкай радасцю, захапленнем i трапяткой надзеяй. Па маштабу гэтая ўрачыстасць, якая надыходзіць, магла б параўнацца хiба толькi з асвячэннем касцёла. Мы ведалi, што наблiжаецца нетыповае свята, але, на маю думку, нiхто нават не здагадваўся, якiм цудоўным i незабыўным стане гэты дзень!

Безумоўна, падзея, сто год якой мы адзначаем, не пакiдае абыякавым нiводнага католiка ў свеце, аднак парафii, якiя носяць тытул Мацi Божай Фацiмскай перажываюць гэтую дату асаблiвым чынам. Тым больш, што ў нашай краiне такiх парафiй усяго некалькi, а ў Мiнска-Магiлеўскай дыяцэзii – адзiная. Таму i падрыхтоўка была адмысловай. Шматлiкая i дзесьцi незаўважальная праца, якая была ажыццяўлена нашымi дружнымi парафiянамi, мудрымi кiраўнiкамi – айцамi Мiхаiлам i Канстанцiнам, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, зрабiла нашае свята сапраўдным i непаўторным, а яго вынiкi яскрава паказалi, што намаганнi былi недарэмныя.

.

Вiзiт Арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча стаў не проста наведваннем парафii, гэта вiзiт менавiта ў горад Жодзiна – знаемства з нашай штодзённасцю, прадпрыемствам, дзякуючы якому нас ведаюць ва ўсiм свеце, – БелАЗам, нашымi гарадскiмi ўладамi. Але Мiтрапалiт слушна заўважыў, што галоўная наша каштоўнасць – гэта вернiкi, асаблiва пачынальнiкi – тыя, хто прыкладаў сiлы, каб у горадзе сярод машын-гiгантаў было месца дому Бога.

Як дрэва не можа жыць без каранёў, галiн, якiя iмкнуцца да неба, так i вера павiнна мець моцную аснову, а таксама надзейную маладую змену. Дзякуючы цiкаваму фiльму, якіадлюстраваў усяго адзiн дзень з нашага мiтуслiвага жыцця, якi мы ўсё ж такi прысвячаем Творцу, кожны ўбачыў, якая цудоўная наша парафiя, якiя людзi з намi побач, як цудоўна, што яшчэ ёсць тыя, хто можа распавесцi, з чаго усё пачыналася i хто гатовы ўважлiва выслухаць, каб стаць годным нашчадкам.

Прачытана 731 раз Апошняе змяненне Чацвер, 18 Май 2017 23:18