Кс. Юзаф Пятушка МІС. 60 год святарства

Серада, 15 Сакавік 2017 22:51 Аўтар 

Айцу Юзафу амаль 86 гадоў.

З іх 60 гадоў свайго жыцця ён на прэзбітэрскім шляху ў Кангрэгацыі айцоў марыянаў.

Старэйшыя жодзінцы памятаюць той час, калі разам з а. Юзафам яны пачыналі ствараць у нашым горадзе каталіцкую парафію.


Час бяжыць вельмі хутка. А.Юзаф ужо даўно вярнуўся ў Барысаў. Але той, хто хоць аднойчы пазнаёміўся з ім, не застаўся роўнадушным да гэтага чалавека. Але скажам больш - палюбіў яго усім сэрцам. За яго адкрытасць, сардэчнасць, бацькоўскую любоў да ўсіх, асабліва да моладзі, якая "роем" заўсёды была наўкол а. Юзафа. Вабіла іх тое, што ксёндз быў заўсёды на хвалі сучасных праблем, разам з дзецьмі навучыўся карыстацца камп'ютэрнай тэхнікай. З лёгкасцю мог папрасіць дапамогі ў падлетка, каб той навучыў яго карыстацца Скайпам. Адначасова далікатна вучыў, накіроўваў сваімі парадамі, канкрэтна дапамагаў выправіць сваё сумленне.

Айцец Юзаф, сёння у Вас свята, вялікі юбілей. Ад імя касцёльнага камітэту парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, усіх вернікаў з Жодзіна сардэчна віншуем вас з залатым юбілеем 60-годдзя святарства. Няхай Пан Бог дапамагае Вам у вашых справах і адорыць Вас моцным здароўем і любоўю вашых сяброў і блізкіх.

(Некалькі фотаздымкаў са Святой Імшы ў жодзінскім касцёле з удзелам кс. Юзафа Пятушкі МІС)

Прачытана 413 раз Апошняе змяненне Пятніца, 17 Сакавік 2017 18:19