Першы летнік для самых малодшых

Панядзелак, 08 Чэрвень 2015 15:26 Аўтар

Вядома, што з 1 па 5 чэрвеня ў нашай Парафіі адбыўся летнік для дзетак 5-7 год. Што рабілі нашы маленькія дзеці падчас адпачынку? Што было ў ім такога цікавага і вясёлага?

У першы дзень летніку нашыя дзеці адпачывалі разам з дарослымі, а таксама і з нашым найлепшым сябрам Тыграм. Нехта дапамагаў на кухні паварам, а нехта рыхтаваў розныя гульні і майстар-клас. Пасля катэхезы з Сястрой Ліліяй нашыя дзеці бачылі Хуткую Дапамогу, а таксама хадзілі ў лес з Бабай-Ягой, дзе яны весяліліся і гулялі ў розныя гульні.

Урачыстасць Першай Камуніі

Панядзелак, 01 Чэрвень 2015 19:14 Аўтар

У жыцці кожнага католіка ёсць тры найважнейшыя падзеі. Гэта Хрост, Першая споведзь і Вянчанне.
Хрысцяць дзяцей яшчэ маленькімі, калі тыя наўрад ці нешта разумеюць. А вось прыняцце Першай Камуніі, Першая споведзь - гэта свядомы крок у новае духоўнае жыццё, уваход ва ўлонне касцёла. Момант, калі Езус сам прыходзіць да цябе разам са Святым Духам. Толькі пасля Першай споведзі і Першай Камуніі наведванні касцёла становяцца асэнсаванымі. Кожнае дзіця адкрывае сваю душу для Хрыста, падымаецца на новую прыступку ў сваёй духоўнай свядомасці.

Праца ў радасць

Нядзеля, 24 Май 2015 23:28 Аўтар

Вясна, кветкі, свежае паветра і добры настрой. Бывае, што не хапае часу на адпачынак. Але заўсёды ёсць тыя, якім прыемна у свой выхадны дзень папрацаваць на тэрыторыі касцёла. Яны разумеюць, што наўколле Божага Храма можа быць прыгожым толькі нашай працай, толькі нашымі турботамі. Гэта месца, дзе асаблівыя пачуцці, і праца заўсёды ў радасць.

Свята Маці Божай Фацімскай

Чацвер, 14 Май 2015 13:28 Аўтар

Цішыня наўкол касцёла крыху падманлівая. Бо ўнутры храма няма ніводнага свабоднага месца. Ціха гучыць малітва ружанцовая да Маці Божай Фацімскай. Сёння менавіта Яе свята. Ўсе чакаюць нечага асаблівага. Так і ёсць. Адпраўляць сёняшнюю Святую Імшу прыехаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

"Рыбы" чакаюць вашай падтрымкі

Нядзеля, 03 Май 2015 00:29 Аўтар

 

Маладыя, таленавітыя, неардынарныя, мэтанакіраваныя людзі, аб'яднаныя адной мэтай - ствараць музыку, якая нясе любоў і дабро. Наступны этап развіцця - запіс другога альбома. Хто з вас пажадае дапамагаць ім - проста дапамажыце

Галоўнае - не перамога, а паяднанне

Аўторак, 14 Красавік 2015 15:55 Аўтар

Менавіта пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае спатканне міністрантаў у Жодзіне 10-11 красавіка. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а вось прадстаўнікі Маладзечна і Полацка ўдзельнічалі ў турніры першы раз. Але ж змены адбыліся не толькі ў складзе удзельнікаў, але і ў самой праграме мерапрыемстваў.

Адным з сюрпрызаў для хлопцаў стала наведванне матча “БАТЭ-Славія” напярэдадні турніра. Гэта было не толькi прыемным баўленнем часу, але і паўнавартасным майстар-класам для міністрантаў, якіх саміх назаўтра чакалі спаборніцтвы па футболе.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Чацвер, 09 Красавік 2015 12:27 Аўтар

Вялікі дзень

І сапраўды вялікі! Вы толькі ўявіце сабе, што дзень Уваскрасення Езуса быў такім жа, як сёлетняе 5 красавіка: раніцай узышло сонца, людзі некуды ішлі, займаліся сваімі справамі. І так па ўсёй зямлі. Нашы далёкія продкі пачыналі працу на зямлі, радаваліся наступленню цеплыні і росквіту вясны… А недзе там, у далёкай і невядомай тады Галілеі, уваскрос Хрыстос! Свет быў збаўлены і адноўлены! У той самы звычайны дзень людзі прачнуліся адкупленымі! Уявіце сабе, як гэта важна!

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Нядзеля, 05 Красавік 2015 15:50 Аўтар


Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з Пасхальнай вігіліі.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Нядзеля, 05 Красавік 2015 02:04 Аўтар

Трансляцыя Велікоднай Святой Імшы з Ватыкану 04.04.2015

Святкуем Пальмовую Нядзелю

Нядзеля, 29 Сакавік 2015 17:02 Аўтар

Хвалюючыя гадзіны самага вялікага хрысціянскага свята, Змёртвыхпаўстання Пана, пачынаюцца з Пальмавай (альбо Вербнай) Нядзелі. Нейкая смутная радасць. Бо мы знаем, што праз пяць дзён Той, Каго сутракалі кветкамі і пальмавымі галінкамі, радасцю і ўсмешкамі, распасцёртымі рукамі ...будзе гэтымі ж рукамі..., гэтымі ж людзьмі...адпраўлены на найвялікшыя мукі і смерць на крыжы.

Святары ўсяго свету сёння заклікаюць нас усвядоміць гэты момант, кожнаму з нас уявіць сябе ў тых часах  і затрымацца на гэтым моманце, задумацца аб сэнсе сваіх жыццёвых памкненняў.

Фотарэпартаж са святкавання Пальмовай Нядзелі.