Зноў пра «Хэлоўін»

Пятніца, 30 Кастрычнік 2015 23:31 Аўтар

Забаўляльны выгляд "свята" пераконвае ў тым, што існаванне сатаны - жарт.

Традыцыя «хэлоўіна» ўзнікла ў дахрысціянскія часы ў асяроддзі друідаў, якія выконвалі функцыі святароў і ведзьмакоў у старажытных кельтаў. Яны лічылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада духі памерлых вяртаюцца ў свае былыя дамы, каб наведаць жывых. У апошнія часы паганская традыцыя адзначэння «хэлоўіна» пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі пачала адраджацца. Гэтаму спрыяе таксама магутная рэкламная кампанія «індустрыі жахаў», штогадовыя прыбыткі якой у Злучаных Штатах складаюць да паловы мільярда даляраў! Хоць для большасці людзей «хэлоўін» — гэта толькі пэўная забава, аднак у рэчаіснасці ўсё значна больш небяспечна, чым здаецца.

Брат Павел Федаровіч склаў вечныя манаскія абеты

Серада, 07 Кастрычнік 2015 19:04 Аўтар

Суботняя ранiца 3 кастрычнiка выдалася незвычайна святочнай: першы раз за хмурны тыдзень засвяцiла яркае сонейка, а чырвонае лiсце клёнаў на праспекце Венiсье асаблiва ўпрыгожвала шлях да нашага касцёла. Паступова з розных вулiц Жодзiна i шматлiкiх iншых мясцiн не толькi Беларусi, але i з замежжа прыбывалi госцi, каб прыняць удзел у небывалай дагэтуль у нашай святынi ўрачыстасцi – складаннi вечных манаскіх абетаў брата Паўла Федаровіча МІС.

Лёгкае, дрыготкае хваляванне напаўняла наш касцёл, хiба што толькi шчырыя ўсмешкi i гарэзлiвае сонейка, якое заглядвала праз вокны, здымалi ўзрастаючае з кожнай хвiлiнай напружанне: вось-вось усё распачнецца.

Пачаўся новы навучальны год

Панядзелак, 31 Жнівень 2015 09:30 Аўтар

На якія галоўныя моманты трэба звярнуць увагу ў новым навучальным годзе? Вядома, што Касцёл таксама бярэ на сябе адказнасць за выхаванне маладога пакалення. Гэтай тэме было прысвечана пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на пачатак катэхетычнага года 2015/2016, з якім звярнуўся да вернікаў пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Паколькі тэма вельмі важная, то, напэўна, трэба самастойна яшчэ раз не спяшаючыся прачытаць зварот Мітрапаліта, які цалкам друкуецца ніжэй.

Традыцыйна, кожны год у апошнюю нядзелю жніўня асвячаюцца падручнікі і школьныя прылады. Пасля Святой Імшы кожны вучань і настаўнік змог атрымаць персанальнае благаслаўленне святара.

Браслаў

Пятніца, 14 Жнівень 2015 19:01 Аўтар

Бог жыве ў кожным з нас, без выключэнняў. Менавіта Ён – галоўны сябра нашага жыцця, Які ніколі не пакіне, зразумее, падтрымае. Але нягледзячы на гэта, Бог не заклікае нас да самотнасці, да адданасці толькі Яму, да сяброўства выключна з Ім. Бог таксама асаблівым чынам благаслаўляе супольнасці: “Дзе двое ці трое збяруцца ў імя Маё, там і Я сярод іх буду”, - кажа Пан.

Росіца...

Пятніца, 14 Жнівень 2015 18:47 Аўтар

…Гэтая пілігрымка, здаецца, зусім падобная да іншых. Ісці цяжка, ногі баляць, мазалі данімаюць. У гэтым годзе пашчасціла яшчэ меньш – было вельмі спякотна,  таму да традыцыйных адказаў на пытанне “Ну як вам там?” дадалося яшчэ і “Горача, як у пекле”. Вось так і ішлі. Асабліва цяжкім выдаецца апошні дзень: выходзіш рана, ужо добра стомлены за папярэднія дні, ідзеш шмат, перапынкаў робіш меньш звычайнага.

Асвячэнне транспарту

Аўторак, 28 Ліпень 2015 23:32 Аўтар

 

адбылося падчас Святой Iмшы ў нядзелю.

Прапануем некалькі здымкаў.

Жодзіна - Будслаў 2015

Панядзелак, 06 Ліпень 2015 13:08 Аўтар

Для чаго гэта ўсё? Час ад часу мы пытаемся ў сябе ці другога чалавека, калі штосьці робім. Для чаго...

Для чаго людзі ходзяць у пілігрымкі? Бо пілігрымка - гэта не проста турыстычная вандроўка па адметных месцах. 

Мы спыталі ў нашых пілігрымаў. Папрасілі коратка напісаць адным сказам. Хтосьці не захацеў адказваць, хтосьці адгукнуўся.

Жодзіна - Будслаў 2015

Чацвер, 02 Ліпень 2015 23:55 Аўтар

Прайшлі 100 км.

Засталося 40.

А ты б змог так?

Жодзіна - Будслаў 2015

Аўторак, 30 Чэрвень 2015 23:35 Аўтар

Жодзіна - Будслаў 2015

Аўторак, 30 Чэрвень 2015 22:52 Аўтар

Пілігрымка працягваецца