Гадавіна першай Камуніі...

Панядзелак, 04 Чэрвень 2012 19:40 Аўтар

3 чэрвеня ў нашай парафіі адбылася гадавіна першай святой камуніі. Год таму чацвёра дзяцей першы раз у жыцці перажылі святую споведзь і прынялі Хрыста ў сваё сэрца. У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы дзеці разам з бацькамі ўрачыста перажылі ўспамін гэтай незабыўнай падзеі.

Калі трэба - папрацуем!

Чацвер, 31 Май 2012 23:48 Аўтар

29 мая ў парафіі адбыўся вечар супольнай працы. Уладкоўваць касцёльную тэрыторыю прыйшлі мужчыны, жанчыны і нават дзеці. Усяго 30 чалавек.

Шчырая падзяка тым, хто прысвяціў у гэты вечар свой час, дапамагаючы ў справах Касцёла.

 

"...Любоў Божая пралілася ў сэрцы нашыя Духам Святым, даным нам" (Рым. 5, 5).

Панядзелак, 28 Май 2012 21:09 Аўтар

27 мая тысячы каталікоў ва ўсім свеце адзначалі Свята спаслання Святога Духа. У нашай парафіі да гэтага свята далучылася  яшчэ адно: 8 дзяцей прынялі Першую камунію! Восем маленькіх сардэчкаў пачалі біцца разам з сэрцам Міласэрнага Хрыста! З кожным чалавекам, які прыняў Цела  Хрыста неба становіцца святлей, разыходзяцца хмары грахоў і з'яўляецца надзея, надзея на сустрэчу з Нябесным Айцом....

Адпачываем разам.

Субота, 26 Май 2012 22:18 Аўтар

У нашым касцёле рэгулярна праводзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы.

Напрыклад: 26 мая мы з маімі аднагодкамі, а таксама разам з ксяндзамі а. Міхаілам і а. Паўлам паехалі на роварах на пікнік.

Месца выбралі на узлеску у шасці кіламетрах ад г. Жодзіна. Было вельмі весела. Мы гулялі у розныя гульні, рабілі смачнае барбекю, разам маліліся.

Такія мерапрыемствы - выдатны спосаб адпачыць, прыемна пагутарыць і ўвогуле - добра правесці час.

Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі развітваецца з Жодзіна

Нядзеля, 20 Май 2012 00:16 Аўтар

Шосты год праходзяць у Беларусі рэкалекцыі пад назвай «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Адбываюцца яны у розных месцах. Да гэтага былі горад Орша, Баранавічы і іншыя. Сёння чарговая сесія праходзіла у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Людзі розных узростаў, ад 16 да 65 гадоў, разам уважліва і з вялікай цікавасцю слухалі Божае Слова, выказвалі свае уражанні, перажыванні. Праводзілі рэкалекцыі а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. Тамаш Міка OP. У нядзелю 20 мая 2012 года у 11 гадзін святочная імша завяршыла чарговую сессію.

 

Пачаліся рэкалекцыі у Школе Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі

Субота, 19 Май 2012 00:08 Аўтар

Шырока адчыніў дзверы касцел у Жодіне. Сення ен прымае сто двадцаць слухачоў Школы Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі.

20-годдзе існавання парафіі і 95-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме святкавалі вернікі Жодзіна

Панядзелак, 14 Май 2012 23:31 Аўтар

13 мая 2012 г. адзначалася 95-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, калі Панна Марыя заклікала да пакаяння, навяртання сэрцаў, да змены свайго жыцця. У гэты дзень у касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбылася парафіяльная ўрачыстасць, якая супала з 20-гадовым юбілеем парафіі.

Старонка 20 з 20