Божая Маці, маліся за нас...

Нядзеля, 18 Люты 2018 19:54 Аўтар

Змяняецца час і людзі. І некалі немагчымае становіцца магчымым сёння. Трэба нават больш сказаць: гэта рашэнне - сапраўдны Божы Цуд. Гарадскія ўлады сумесна з хрысціянскімі канфесіямі (праваслаўных і католікаў) горада, вырашылі азнаменаваць 55 год існавання Жодзіна ўзвядзеннем манумента Божай Маці на ўездзе ў горад. Пяцімятровая фігура Найсвяцейшай Панны Марыі, адлітая з бронзы, будзе ўсталявана насупраць гандлёвага цэнтра "Рублёўскі" праз дарогу з боку Мінска.

Свята Ахвяравання Пана і дзень кансэкраванага жыцця

Пятніца, 02 Люты 2018 17:03 Аўтар

"Вось наш Пан прыйдзе ў сіле і асветліць вочы сваіх слугаў. Аллелюя!"

"Дарагія браты і сёстры,- звярнуўся да прысутных а. Канстанцін ва ўступным слове, сорак дзён таму мы з радасцю святкавалі нараджэнне Хрыста Пана. Сёння мы ўспамінаем дзень, калі Панна Марыя і святы Юзаф прынеслі дзіцятка Езуса ў святыню, каб там скласці належную ахвяру. Такім чынам Пан Езус не толькі выканаў прадпісанне Закона Старога Запавету, але сустрэўся са сваім народам, які яго з вераю чакаў. Сімяон і Ганна прышлі ў святыню, натхнёныя Святым Духам. Ён асвяціў іх, каб у маленькім дзіцяці змаглі пазнаць Хрыста і з радасцю вызнаваць веру ў яго.

Калі я спяваў свой першы псальм,то

Серада, 10 Студзень 2018 22:37 Аўтар

здаецца, пада мною трэслася амбона": - кусташ санктуарыя пра "адносіны" з музыкай.

(па матэрыялах "Радыё Марыя")

Са Святамі!

Субота, 06 Студзень 2018 21:53 Аўтар

Сардэчна віншуем нашых праваслаўных братоў і сясцёр у Хрысце са святам Божага нараджэння!

Няхай Пан Бог будзе ў вашых сэрцах і адорыць вас любоўю і радасцю.

Хрыстос Нарадзіўся!

Славім Яго!

Святочная пастаноўка для дзяцей

Чацвер, 28 Снежань 2017 17:39 Аўтар

Пастэрка

Панядзелак, 25 Снежань 2017 23:28 Аўтар

ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ!

СЛАВІМ ЯГО!

(Фотарэпартаж з начной святой Імшы ў жодзінскім Санктуарыі Маці Божай Фацімскай 24.12.2017)

 

Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў каталікоў з Раством Хрыстовым

Панядзелак, 25 Снежань 2017 21:56 Аўтар

Рараты ў час Адвэнту

Субота, 09 Снежань 2017 12:27 Аўтар

Шэсць гадзін раніцы. У гэты ранні час у касцёле збіраюцца дзясяткі вернікаў: гэта не толькі бабулі, але і працуючыя парафіяне. Таксама студэнты, школьнікі, што прыходзяць перад пачаткам працоўнага дня пакланіцца Панне Марыі і асвяціць свае сённяшнія справы.

- Адвэнт - гэта час, калі Касцёл асабліва чувае ў чаканні прыходу Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прыйсце - паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Таму запрашаю да больш актыўнага літургічнага жыцця. Прыходзьце на Рараты, каб абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай ежай - Святой камуніяй. Наша Айчына не тут - яна на Нябёсах! - заклікае вернікаў святар.

Распачаў працу сайт беларускага брэвіярыя

Субота, 02 Снежань 2017 16:43 Аўтар

(Паводле матэрыялаў www.catholic.by)

2 снежня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быў дадзены ўрачысты старт новаму сайту, на якім у свабодным доступе змешчаны тэксты Літургіі гадзінаў на беларускай мове.

Інтэрнэт-старонку электроннага брэвіярыя lh.catholic.by запусціў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сувязі з тэхнічнымі перашкодамі анлайн-трансляцыя не змагла адбыцца.

IX марыянскае спатканне міністрантаў у Жодзіна

Аўторак, 21 Лістапад 2017 23:24 Аўтар

17-18 лістапада 2017 г. ужо дзевяты раз у Жодзіна сабраліся міністранты з розных куткоў Беларусі: Жодзіна, Барысава, Мінска (з парафій Сухарава і Кунцаўшчына), Друі, Оршы, Маладзечна і Крупак. Першы раз гэтая' ўжо традыцыйная сустрэча адбылася не проста ў парафіі, але ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Больш за 100 хлопцаў розных узростаў сабраліся, каб правесці гэты час разам, праславіць Бога ў малітве і міністранскай паслузе, а таксама пазмагацца ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах.

Пасля супольнай Эўхарыстыіі іх шлях пачаўся з віктарыны «Што? Дзе? Калі?». Цікавыя і складаныя рэбусы прыдумалі арганізатары турніру, але хлопцы паказалі выдатны вынік. Вечарам ўсе дружна паехалі на міністранскую “коўзанку” – жодзінскі каток.

Старонка 1 з 22