Гапановіч Франц Уладзіслававіч,

нарадзіўся у в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 1982 года пераехаў на пастаянна у г. Жодзіна. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні парафіі. Прыкладна з чэрвеня 1996 года два наступныя гады абіраўся старшынёй парафіяльнай рады. Сумесна з а. Маркам арганізоўваў будаўніцтва касцёла. У прыватнасці, менавіта за гэты час была узаконена выдзеленная гарацкімі уладамі зямля, былі пабудаваны падмурак, сцены і дах касцёла. Менавіта ён зрабіў першы, драўляны крыж, і затым ужо другі, металічны, калі драўляны быў спілаваны.

Прачытана 1671 раз