Вялікая Фацімская Навэнна. Што гэта?

13 мая 2017 года адбудзецца стогадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў, падрыхтоўкай да якога з’яўляецца Вялікая Фацімская Навэнна, якая злучае ўсе сэрцы, адданыя Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Вялікая Фацімская Навэнна не з’яўляецца формай набажэнства, у рамках якога трэба толькі памаліцца дакладнымі малітвамі. Вялікая Фацімская Навэнна – гэта прагненне злучыць усе сэрцы, якія любяць Марыю, каб дапамагаць сучаснаму свету пазнаваць фацімскія пасланні і адказаць на просьбы Божай Маці.

Навэнна распачалася 13 мая 2009 года, аднак далучыцца да яе можна ў любы час кожнаму, хто хоча маліцца і працаваць для Марыі. У Фаціме Маці Божая запрасіла нас да супольнай працы ў справе збаўлення людзей. Сёння, калі мы стаім на парозе стогадовага юбілею Яе аб’яўленняў ў Фаціме, прагнем прыняць у нашых сэрцах заклік актыўна ўдзельнічаць у выратаванні свету. Таму Навэнна – гэта нашыя малітва, ахвяра, катэхэза, апостальства, абвешчанае казанне, запрашэнне да супольнага ружанца ці набажэнства першых суботаў месяца; усё дзеля таго, каб больш людзей на ўсім свеце ведала і любіла Марыю, каб надыйшоў час трыюмфу Яе Беззаганнага Сэрца. (Працяг на афіцыйнай старонцы ВЯЛІКАЙ ФАЦІМСКАЙ НАВЭННЫ)

Прачытана 8478 раз