Літургія Слова. Св. Імша 24.03.24

Св. Імша 17.03.24. Літургія Слова. Арцыбіскуп Т. Кандрусевіч

Святая Імша 10.03.24. Літургія Слова

Велікапосныя рэкалекцыі. Дзень трэці.

Велікапосныя рэкалекцыі. Дзень другі.

Велікапосныя рэкалекцыі. Дзень першы.

Бог вядзе нас праз пустыню да свабоды

ПАСЛАННЕ СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2024

Дарагія браты і сёстры!

Калі аб’яўляецца наш Бог, Ён абвяшчае свабоду: «Я — Пан, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі» (Зых 20, 2). Так пачынаецца Дэкалог, дадзены Майсею на гары Сінай. Народ добра ведае, пра што кажа Бог: яны адчуваюць яшчэ на сабе досвед нявольніцтва. У пустыні народ атрымлівае «Дзесяць словаў» як шлях да свабоды. Мы называем іх «запаведзямі», падкрэсліваючы сілу любові, з якой Бог выхоўвае свой народ. Гэта сапраўды моцны заклік да свабоды. Ён не вычэрпваецца адной падзеяй, таму што набірае моц на працягу ўсяго падарожжа. Як Ізраэль у пустыні ўсё яшчэ мае ў сабе Егіпет, — часта са шкадаваннем успамінае былое, наракае на нябёсы і Майсея, — так і сёння Божы народ носіць у сабе путы прыгнёту, якія павінен скінуць. Мы ўсведамляем гэта, калі нам не хапае надзеі ў вандроўцы праз жыццё, як праз пустыню, без абяцанай зямлі, у якую мы маглі імкнуцца б разам. Вялікі пост — гэта час ласкі, калі пустыня зноў робіцца, — як кажа прарок Осія, — месцам першай любові (пар. Ос 2, 16–17). Бог выхоўвае свой народ, каб ён выйшаў з няволі і спазнаў пераход ад смерці да жыцця. Як жаніх, Ён прыцягвае нас да сябе і шэпча нашаму сэрцу словы любові.

Continue reading